Рэгіянальная стыпендыя для беларускіх журналістаў ад «Радыё Свабода» (дэдлайн — 1 ліпеня)
Адкрыты прыём заявак на Рэгіянальную журналісцкую стыпендыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (RFE/RL Regional Reporting Fellowship) на 2024–2025 акадэмічны год.

Фота: Almaz Isman Kalet (RFE/RL)
Праграма стыпендыі
Беларускія стыпендыяты правядуць восем месяцаў у рэгіянальным бюро «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» ў Вільні. Тут яны пройдуць навучанне, зробяць унёсак у штодзённую працу службы, атрымаюць ментарства ад дасведчаных калег. Падчас другой паловы праграмы стыпендыяты правядуць два тыдні ў штаб-кватэры «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» ў Празе, каб прайсці дадатковую падрыхтоўку.
Стыпендыяты будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў бюро «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода».
- Тэрмін стыпендыі — з 1 лістапада 2024 г. па 30 чэрвеня 2025 г.
- Дэдлайн падачы заявак — 1 ліпеня 2024 г.
- Абвяшчэнне вынікаў адбору — да 31 жніўня 2024 г.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець журналісцкую або сумежную адукацыю;
- мець не менш за два гады досведу працы ў журналістыцы;
- падзяляць місію «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода»;
- валоданне англійскай мовай не чакаецца, але пажадана практычнае яе веданне.
У выпадку Беларусі могуць падаваць заяўкі толькі журналісты, якія цяпер пражываюць за межамі краіны.
Як падаць заяўку
Поўная заяўка павінна ўключаць наступныя матэрыялы:
- рэзюмэ,
- матывацыйны ліст,
- 2 узоры працы.
Матэрыялы заяўкі павінны быць напісаныя на мове роднай краіны, але неабходна падаць копію рэзюмэ на англійскай мове.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
З кандыдатамі, якія ўвойдуць ў кароткі спіс, звяжуцца і папросяць узяць удзел у тэлефонным, онлайн- або асабістым інтэрв’ю.
