Міжнародны саміт па барацьбе з дэзінфармацыяй (18–19 верасня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналісты, фактчэкеры, даследчыкі, студэнты, актывісты могуць зарэгістравацца для ўдзелу ў міжнародным мерапрыемстве.
Саміт па барацьбе з дэзінфармацыяй арганізуюць Міжамерыканская асацыяцыя прэсы (Inter American Press Association), балівійскі Фонд журналістыкі і аргенцінская арганізацыя Proyecto Desconfío.
Калі: 18–19 верасня 2024 года.
Дзе: анлайн, у Zoom.
Сёлета саміт прысвечаны намаганням у барацьбе з дэзінфармацыяй, інавацыйным або выкарыстоўваючым ШІ стратэгіям, якія СМІ прымяняюць для супрацьдзеяння наратывам, якія ўводзяць у зман, а таксама адукацыі і медыяпісьменнасці.
Мерапрыемства будзе праходзіць на іспанскай і англійскай мовах. Удзел свабодны і бясплатны.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў