Семінар у Германіі для журналістаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Саксонскі фонд адукацыі ў сферы СМІ з 2001 года штогод у верасні праводзіць семінар для журналістаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У гэтым годзе 14 журналістаў зноў будуць мець магчымасць з 18 да 29 верасня прыняць удзел у семінары ў Лейпцыгу для таго, каб пазнаёміцца са структурай і функцыянаваннем тэлебачання, радыё, друкаваных і анлайн СМІ ў дуальнай медыйнай сістэме Федэратыўнай Республікі Германія. Акрамя павышэння прафесійнай падрыхтоўкі важную ролю грае таксама культурны абмен.
Падаваць заяўку могуць журналісты з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія на момант падачы заяўкі не дасягнулі 40-гадовага ўзросту.
Умовамі ўдзелу з’яўляюцца таксама прафесійны досвед у сферы СМІ і добры ўзровень валодання нямецкай мовай.
Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне бярэ на сябе Саксонскі фонд адукацыі ў сферы СМІ.
Больш падрабязную інфармацыю пра праграму і ўмовы ўдзелу можна знайсці на сайце: www.ssm-seminar.de
Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2017 года.
