Школа «Правы чалавека ў дзеянні» ад «Прававой ініціятывы» (дэдлайн — 13 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Прававая ініцыятыва» запрашае беларускіх студэнтаў, актывістаў, пачынаючых праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых у Вільню на 9‑дзённую Школу, прысвечаную ключавым пытанням правоў чалавека — ад базавых прынцыпаў да практычнага прымянення ведаў праз рэалізацыю праектаў і стажыроўку.
Падаваць заяўкі могуць:
- асобы, у якіх ёсць базавыя веды, якія хочацца абагуліць
- актывісты або актывісткі, якія хочуць распачаць уласны праект
- асобы, якія плануюць кар’еру ў сферы правоў чалавека і ім патрэбны першы крок
Што чакаць ад Школы?
- уводзіны і гісторыя правоў чалавека
- міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека
- права на свабоду выказвання меркавання
- права на мірныя сходы
- новыя метады і формы праваабарончай дзейнасці
На занятках будуць выступаць эксперткі і эксперты з досведам працы ў галіне правоў чалавека.
Курс складаецца з трох афлайн-сесій у Вільні (дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам): 22–24 жніўня (пятніца–нядзеля), 5–7 верасня (субота–нядзеля) і 26–28 верасня (пятніца–нядзеля). Прысутнасць на ўсіх сесіях абавязковая.
Падчас навучання ўдзельнікі змогуць узяць удзел у конкурсе стажыровак. Пасля другой сесіі будзе абраны 3 чалавекі, якія пройдуць аплочваемую трохмесячную стажыроўку ў адной з беларускіх праваабарончых арганізацый. Меркаваны перыяд стажыроўкі — кастрычнік–снежань 2025 г.
Акрамя таго, пасля заканчэння Школы ў вас будзе магчымасць рэалізаваць свой уласны праект з падтрымкай з боку арганізатараў (фінансавай і ментарскай).
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Дэдлайн падачы заявак — 13 жніўня, 23:59 (па менскім часе). Вынікі адбору будуць паведамляцца па меры паступлення заявак, але не пазней за 15 жніўня.
Важна: Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне (для ўдзельнікаў, што не жывуць у Вільні), але не кампенсуюць выдаткі на праезд і не аказваюць візавую падтрымку. Аднак калі вы хочаце ўзяць удзел у Школе, але няма фінансавай магчымасці набыць квіткі, калі ласка, напішыце арганізатарам на электронную пошту education@legin.info — яны паспрабуюць знайсці рашэнне і дапамагчы. У лісце пазначце інфармацыю пра вашу грамадскую актыўнасць, а таксама матывацыю ўдзельнічаць у Школе.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронную пошту education@legin.info або ў Telegram: @pravovaya_initsiativa
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў