• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа журналістыкі IFAE MediaLab аб’яўляе восеньскі набор (дэдлайн — 20 кастрычніка)

    Школа журналістыкі IFAE Medi­aL­ab будзе працаваць 31 кастрычніка — 3 лістапада у Варшаве альбо яе ваколіцах. Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыях (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.  

    Арганізатары прапануюць чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі, дадатковыя онлайн заняткі па найбольш запатрабаваных тэмах, анлайн-стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыяў і ментарскую падтрымку.

    Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 50 еўра).

    Падчас Школы вы навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку, пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі, засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту).

    Адметнасцю Школы стане анлайн-стажыроўка ўдзельнікаў Школы ў рэдакцыях беларускіх медыяў. Замацаваныя за ўдзельнікамі ментары і ментаркі дапамогуць ім падрыхтаваць першыя матэрыялы, дадуць карысныя парады.

    Графік Школы:

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 кастрычніка.

    Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана да 25 кастрычніка падцвердзіць свой удзел у Школе.

    Заняткі Школы адбудуцца з 31 кастрычніка (заезд да 15.00) да 3 лістапада (выезд пасля 14.00). Удзел ва ўсіх чатырох днях заняткаў абавязковы.

    Анлайн-стажыроўка ў рэдакцыях пройдзе ў лістападзе-снежні.

    Паралельна з ёй можна наведваць дадатковыя анлайн-заняткі па розных аспектах журналістыкі (папярэдне 5–6 заняткаў па адным разе на тыдзень), якія будуць найбольш запатрабаваныя ўдзельнікамі Школы.

    Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Арганізатары Школы маюць амаль 30-гадовы досвед навучання асновам журналістыкі ў Беларусі, Польшчы і іншых краінах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці