• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шосты Летнік Разнастайнасці набірае ўдзельнікаў і ўдзельніц (дэдлайн – 28 ліпеня)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на Шосты Летнік разнастайнасці, які пройдзе 28 жніўня – 1 верасня пад Варшавай.

    Каго чакаюць на Летніку

    Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца журналісты і журналісткі, рэдактары і рэдактаркі; блогеры і блогеркі, інфлюэнсеры і інфлюэнсеркі; вядоўцы шоў ды падкастаў; пісьменніцы ды пісьменнікі; квір-актывісткі ды актывісты.

    Патрабаванні

    • Наяўнасць досведу працы ў галіне журналістыкі / распаўсюду інфармацыі.
    • Зацікаўленнасць тэмамі правоў чалавека, ксенафобіі і недыскрымінацыі.
    • Удзел ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Летніка і гатоўнасці працаваць у камандзе з іншымі.
    • Гатоўнасць актыўна выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай і актывісцкай дзейнасці. 

    Што будзе

    Удзельнікаў і ўдзельніц Шостага Летніка Разнастайнасці чакаюць 4 дні нефармальнай адукацыі, цікавыя фарматы, інтэрактыў і актыўны ўдзел. Яны атрымаюць веды па тэме правоў чалавека на базавым узроўні; павысяць веды пра ксенафобію, талерантнасць, уплыў стэрэатыпаў, стан уразлівых групаў у грамадстве. А таксама навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі і дыскрымінацы і выкарыстоўваць гэтыя веды на практыцы.

    Дэдлайн: 28 ліпеня 2025 года.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Важна! Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне у двухмесных нумарах, выдаткі на транспарт да Варшавы. Візавая падтрымка не аказваецца.

    У форме неабходна пакінуць кантакты асоб з беларускіх медыя і НДА, якія могуць верыфікаваць прэтэндэнта ці прэтэндэнтку. 

    Дадатковыя кансультацыі можна атрымаць па электроннай пошце event@j4t.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці