Сняданак-кансультацыя «Праца з персанальнымі дадзенымі: з чаго пачаць і што вы павінны мець» (дэдлайн — 8 жніўня)
7 жніўня 2023
БАЖ
Запрашаюць прадстаўн_іц беларускіх НДА, якія хочуць змяняць сваю працу з персанальнымі дадзенымі ў адпаведнасці з GDPR.
Сняданак-кансультацыя пройдзе 10 жніўня а 10 гадзіне, дакладнае месца арганізатары паведамяць пасля рэгістрацыі
Гэты сняданак з’яўляецца часткай сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Працоўныя мовы: руская і англійская (з перакладам).
Падчас сняданку будзеце размаўляць пра:
- Што такое GDPR і як праца з персанальнымі дадзенымі рэгулюецца ў Літве
- Праца з персанальнымі дадзенымі супрацоўні_ц, кліент_ак, падрадчы_ц
- Першыя крокі да выканання GDPR, якія можна зрабіць ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў
- Якія палітыкі і працэдуры варта мець арганізацыям і ініцыятывам
- Навошта арганізацыям мець у штаце Privacy officer
Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы і адкрытая да 23:59 08.08.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org.
Падрабязнасці тут
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Працяг гісторыі «Белсату»: часова перастаў дзейнічаць сайт тэлеканала
01.08.2024
Коканы, у якіх жывуць беларусы: лаяльнасць у спадчыну, маленькія людзі і ўсе адценні чорнага
11.06.2024
В провластный союз журналистов Беларуси пришла проверка. Все оказалось «фейком»
04.11.2024
Як павіншаваць палітзняволеных з каляднымі святамі? 5 спосабаў ад праваабаронцаў «Вясны»
14.12.2023