• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стадзі-тур «Скразныя каштоўнасці» у Берліне (дэдлайн — 17 жніўня)

    Журналіст_ак і актывіст_ак запрашаюць далучыцца да стадзі-туру ў Берліне, каб умацаваць сваю працу па тэме скразных каштоўнасцей і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу.

    Мерапрыемства ладзяць аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. і арганізацыя ІншыЯ.

    Каму падыходзіць

    Актывіст_кам і журналіст_кам, якія ўжо працуюць з тэмамі скразных каштоўнасцей:

    • асвятляюць тэмы правоў чалавека, інклюзіі і недыскрымінацыі ў медыя — пішуць, здымаюць, распавядаюць пра людзей і праблемы, фармуючы змястоўную, уважлівую да каштоўнасцяў інфармацыйную прастору;
    • рэалізуюць праекты або ініцыятывы, у якіх цэнтральнымі з’яўляюцца павага, роўнасць і разнастайнасць — працуюць з людзьмі і для людзей, свядома ўлічваючы скразныя каштоўнасці;
    • імкнуцца развіваць свае веды і практыку ў гэтым кірунку — хочуць паглыбіць разуменне, абмяняцца досведам і зрабіць свае ініцыятывы больш устойлівымі і этычнымі.

    Што будзе

    • сустрэчы з прадстаўні_цамі нямецкіх медыяў і НДА;
    • абмен лепшымі практыкамі нямецкіх калег па тэме скразных каштоўнасцей у галіне роўнасці, інклюзіі і недыскрымінацыі;
    • абмеркаванне магчымасцяў адаптацыі гэтых практык да беларускага кантэксту;
    • нэтворкінг з беларускімі журналіст_камі і актывіст_камі.

    Дэдлайн падачы заявак — 17 жніўня 2025 года.

    Для тых, хто не жыве ў Берліне, пакрываюць выдаткі на дарогу і пражыванне. Увага: візавая падтрымка не прадугледжаная.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці