• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стажыроўка ў Deutsche Welle (дэдлайн — 17 лістапада)

    Акадэмія DW прымае заяўкі на 18-месячную стажыроўку, якая распачнецца ў студзені 2027 года.

    Фота: akademie.dw.com

    DW шукае непрадузятых і крытычна мыслячых людзей з журналісцкім досведам або тых, хто зацікаўлены ў пераходзе ў журналістыку з юрыспрудэнцыі, эканомікі, навукі або тэхналогій/ІТ.

    Стажыроўка ў DW гэта:

    • 18 месяцаў;
    • заробак стажора;
    • міжнароднае вяшчанне на 32 мовах;
    • кросмедыя: тэлебачанне, анлайн і радыё;
    • стажыроўкі ў Берліне і Боне;
    • працаўладкаванне ў замежных бюро DW;
    • міжнародныя мультымедыйныя праекты;
    • вядомыя медыятрэнеры.

    Праграма ўключае ў сябе: 

    • шэсць месяцаў тэарэтычных і практычных заняткаў;
    • дзевяць месяцаў стажыровак у розных рэдакцыях DW у Боне, Берліне і адным з замежных бюро;
    • аднамесячная  стажыроўка па выбары.

    Заяўнікі павінны валодаць англійскай ці нямецкай мовай на прафесійным узроўні. Валоданне іншымі мовамі, на якіх працуе DW, разглядаецца як перавага.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Заяўкі прымаюцца да 17 лістапада 2025 года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці