Стажыроўка ад World Press Institute (дэдлайн — 15 лютага)
1 студзеня 2025
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналісты з досведам працы, якія пражываюць за межамі ЗША, могуць падаць заяўкі.
Сусветны інстытут прэсы (World Press Institute) прапануе стажыроўку для дасведчаных журналістаў, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з амерыканскай журналістыкай. Стыпендыяты будуць асвятляць розныя сацыяльныя тэмы і знаёміцца з тым, як гэта робяць медыі ў ЗША.
Стажыроўка пачнецца ў жніўні 2025 года і працягнецца 9 тыдняў. Удзельнікі правядуць некалькі тыдняў у Мінесоце, а затым адправяцца ў паездкі па гарадах ЗША, уключаючы Нью-Йорк і Вашынгтон, будуць удзельнічаць у брыфінгах, інтэрв’ю і візітах. Апошні тыдзень праграмы пройдзе ў Мінесоце.
Патрабаванні да прэтэндэнтаў:
- 5 гадоў працы ў журналістыцы на ўмовах поўнай занятасці;
- свабоднае валоданне англійскай мовай;
- лідэрскі патэнцыял.
Заяўкі прымаюцца да 15 лютага 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Свядомы «ігнор» ці збег абставінаў? Чаму ў беларускіх СМІ мала пішуць пра культуру
23.02.2024
«Белсат» у зоне турбулентнасці: чым абернуцца абяцаныя «новыя магчымасці»?
05.07.2024
Евгений Казарцев: (Не) спрашивайте Эйнштейна о погоде!
24.07.2024
Два гады пазбаўлення волі і гіганцкі штраф у 20 тысяч рублёў за «супрацоўніцтва» з «Белсатам»
22.04.2024