• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стажыроўка ў Цэнтры журналістыкі і траўмы (дэдлайн — 3 сакавіка)

    Дасведчаныя журналісты, якія хочуць больш даведацца пра асаблівасці асвятлення крызісных сітуацый, звязаных з гвалтам, канфліктамі і трагедыямі, могуць падаць заяўку на стыпендыяльны конкурс.

    Фота: pexels.com

    Dart Cen­ter for Jour­nal­ism and Trau­ma, праект факультэта журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта, абярэ 12–14 журналістаў для атрымання стыпендыі Охберга.

    Праграма пройдзе з 29 ліпеня па 3 жніўня 2025 года ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку. Яна ўключае ў сябе майстар-класы, дыскусіі, інфармацыйныя брыфінгі з вядучымі экспертамі ў галіне траўматалогіі і псіхічнага здароўя, зносіны з калегамі-журналістамі, абмеркаванне этыкі і іншых аспектаў прафесіі, а таксама дае мноства іншых магчымасцей для навучання.

    Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне ў Нью-Ёрку, харчаванне і іншыя выдаткі, непасрэдна звязаныя з праграмай.

    Заяўкі прымаюцца да 3 сакавіка 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    С начала текущего года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
    17.04.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці