Стажыроўкі ПРААН у Вашынгтоне ў 2026 годзе (дэдлайн — 15 студзеня)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            ПРААН у Вашынгтоне адкрыла набор стажораў на 2026 год.

Фота: undp.org
Удзельнікі праграмы змогуць назіраць за штодзённай працай ПРААН і падтрымліваць яе, удзельнічаць у буйных канферэнцыях, сустрэчах і выконваць аналітычныя і іншыя задачы і абавязкі.
Напрамкі стажыровак:
- Агульная стажыроўка — для студэнтаў магістратуры, якія цікавяцца глабальным развіццём, міжнароднай палітыкай і кіраваннем.
 - Стажыроўка ў камунікацыях і сувязях з грамадскасцю — для тых, хто хоча развівацца ў сферы медыя, адвакатавання і стратэгічных камунікацый.
 
Хто можа падавацца:
- студэнты магістратуры (камунікацыі, эканоміка, экалогія, дзяржаўнае кіраванне і інш.)
 - з добрым валоданнем англійскай мовай
 - гатоўнасцю працаваць 3–6 месяцаў (мін. 24 гадзіны на тыдзень)
 - і матывацыяй і цікавасцю да міжнароднага развіцця.
 
Стажоры атрымліваюць штомесячную стыпендыю.
Тэрміны падачы заявак:
- Вясновая стажыроўка: да 15 студзеня 2026 года.
 - Асенняя стажыроўка: да 15 чэрвеня 2026 года.
 
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў