Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у Еўрасаюзе (да 15 снежня)
Еўрасаюз у рамках праграмы падтрымкі павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў (EU4Belarus SALT II) прапануе падтрымку для супрацоўнікаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў.
Мэтай называецца падтрымка беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія пацярпелі ад цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі.
У межах гэтага конкурсу могуць фінансавацца:
-
стыпендыяльныя акцыі па акадэмічным абмене ў вышэйшых навучальных установах для паляпшэння прафесійнага вопыту, знаёмства з акадэмічнымі калегамі, распрацоўкі курсу або вучэбнай праграмы;
-
стыпендыяльныя мерапрыемствы для правядзення даследаванняў у канкрэтнай вобласці ў вышэйшых навучальных установах або даследчых цэнтрах, уключаючы час працы ў бібліятэках і архівах, палявыя работы (збор дадзеных). Гэта можа ўключаць міжнароднае супрацоўніцтва, якое вядзе да напісання навуковых артыкулаў;
-
стыпендыяльныя акцыі для неаплатнай стажыроўкі ў вышэйшай навучальнай установе або навукова-даследчым цэнтры.
Праграма разлічана на:
-
выкладчыкаў універсітэтаў;
-
даследчыкаў у даследчых інстытутах;
-
аспірантаў.
Умовы для падачы заяўкі:
-
трэба быць фізічнай асобай і грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пры гэтым пражываць у краіне-члене ЕС* або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна);
* У выпадку пражывання за межамі Беларусі тэрмін не павінен перавышаць 4 гадоў на момант падачы заявы -
несці прамую адказнасць за падрыхтоўку і кіраўніцтва акцыяй, а не выступаць у якасці пасярэдніка;
-
праграма разлічана на дзеючых або былых выкладчыкаў або навукоўцаў у вышэйшай навучальнай установе або навукова-даследчай установе, уключаючы аналітычныя і даследчыя цэнтры;
-
трэба прадэманстраваць, што заяўнік падвяргаўся пагрозам, рэальнаму пераследу/рэпрэсіям або сутыкаўся з рызыкай пагроз, пераследаў, рэпрэсій па палітычных матывах (на падставе афіцыйных пратаколаў або іншых дакументаў, такіх як рэкамендацыйныя лісты, выдадзеныя незалежнымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі).
Памер грантаў*:
-
мінімальная сума: 5518 Еўра (мін 89 дзён (не менш за 3 месяцы))
-
максімальная сума: 19 220 еўра (максімум 310 дзён (не больш за 10 месяцаў))
*Сума гранта будзе разлічвацца згодна з запланаванымі каляндарнымі днямі стыпендыі, якія не перавышаюць 10 месяцаў, і выплачвацца ў адпаведнасці з часам, які быў фактычна затрачаны на стыпендыю.
Працягласць праектаў:
-
Запланаваная працягласць складае мінімум тры месяцы (89 дзён), але не можа перавышаць дзесяць месяцаў (310 дзён).
-
Чакаецца, што прадастаўленне стыпендый пачнецца з 1 красавіка 2024 года і завершыцца да 30 чэрвеня 2025 года.
Для падачы заяўкі перайдзіце па спасылцы.
Дэдлайн — 15 снежня 2023 года.
Да заканчэння тэрміну падачы будзе размешчаны відэазапіс з інфармацыяй пра тое, як запаўняць заяўкі. Запланаваная дата публікацыі — 14 лістапада 2023 года. Поўная інфармацыя — па спасылцы.