• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты набор на стыпендыю CNI Women Fellowship: advancing visibility (дэдлайн — 28 кастрычніка)

    Цэнтр новых ідэй пры падтрымцы Шведскага інстытута абвясціў набор на праграму CNI Women Fel­low­ship: advanc­ing vis­i­bil­i­ty. Гэта стыпендыя для беларускіх экспертак, якія хочуць узмацніць сваю бачнасць і ўплыў у публічнай прасторы.

    Праграма працягнецца ад лістапада 2025-га да чэрвеня 2026-га года (з перапынкам на зімовыя вакацыі). 

    У гэты перыяд удзельніц чакаюць анлайн-навучанне, ментарства, псіхалагічныя сесіі, study vis­it у Стакгольм і двухдзённы форум у Варшаве.

    Праграма створаная для беларускіх экспертак, якія:

    • маюць вышэйшую адукацыю або прафесійны досвед у акадэмічнай, аналітычнай ці грамадскай сферы;
    • гатовыя да публічнай прэзентацыі сваёй экспертызы ў медыях, даследаваннях, адукацыйным сектары ці праз уласныя праекты;
    • валодаюць ангельскай на ўзроўні не ніжэйшым за B1;
    • распрацоўваюць ці імкнуцца рэалізаваць праект на памежжы сацыяльных, палітычных і акадэмічных тэм / прыходзяць у праграму ўжо з існым праектам.

     Дэдлайн падачы заяўкі: 28 кастрычніка 2025 года.

     Падрабязнасці на сайце

     Падаць заяўку можна тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці