Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (дэдлайн — 31 жніўня)
Eidolon centre for Everyday Photography (Будапешт) запрашае дасылаць заяўкі на cтыпендыі для тых, хто даследуе, архівуе ці творча працуе з візуальнай культурай штодзённасці: ад сямейных архіваў 19–20 стагоддзя да сучасных вобразаў у Instagram і TikTok.
Праект eidolon імкнецца вызначыць з’явы, калекцыі, гісторыю, практыкі і тэндэнцыі ў побытавай фатаграфіі з мэтай прапанаваць новыя інтэрпрэтацыі і аналізы. Місія eidolon — тэматызацыя як фатаграфічнай спадчыны, так і сучасных фатаграфічных практык.
Катэгорыі:
1. Сучасная візуальная культура — лічбавыя выявы, сацсеткі, эстэтыка і палітыка фота ў XXI ст.
2. Штодзённая фатаграфія мінулага — архівы, сямейныя калекцыі, гісторыя паўсядзённага вобразу.
Прапануецца:
— Фінансаванне да 25 000 EUR (можна запытаць частку, паказаўшы дакладны бюджэт)
— Падтрымка праектаў у розных фарматах: тэксты, артыкулы, пераклады, кнігі; выставачныя і медыяпраекты, site-specific працы; дакументальныя фільмы, відэаэсэ; майстар-класы, даследчыя групы, лекцыі
— Магчымасць публікацыі або прэзентацыі праз платформу eidolon.
Падаць заяўку: info@everydayphotography.org
Больш даведацца пра ўмовы стыпендыі можна тут
