Стыпендыя ў школу-летнік Journey у Празе (дэдлайн — 6 красавіка)
Журналісцкую праграму ў летніку Journey вядуць лепшыя спецыялісты з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New Yorker, Bloomberg, Reuters, Associated Press і інш. Шэраг выкладчыкаў таксама з’яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі.

Фота: www.bakalafoundation.org
Летась, дзякуючы працы БАЖ, Journalism Bootcamp у Празе стаў даступны і для беларусаў_к.
— БАЖ лічыць сваім безумоўным прыярытэтам спрыянне калегам, таму мы ўступілі ў камунікацыю з арганізатарамі праграмы Journalism Bootcamp і падрабязна патлумачылі важнасць беларускага незалежнага медыясектара і гэтай праграмы для маладых беларускіх журналістаў і журналістак, — распавядаў намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі.
Міжнародная летняя школа Journey — гэта дзесяцідзённы інтэнсіўны курс у Празе (Чэхія). Летнік прапануе ўнікальную магчымасць даведацца пра найноўшыя метады і тэндэнцыі ў медыя праз семінары, майстар-класы і практычныя заняткі.
Вольнае валоданне ангельскай мовай з’яўляецца абавязковым патрабаваннем праграмы.
Для каго?
Заяўкі прымаюць ад студэнтаў факультэта журналістыкі і СМІ, якія скончылі не менш як два семестры ва ўніверсітэце/каледжы і маюць сур’ёзную цікавасць да працы ў сферы журналістыкі. А таксама студэнтаў іншых спецыяльнасцяў, якія маюць досвед працы ў журналістыцы ці дэманструюць моцную матывацыю стаць журналістамі.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
