Стыпендыя Sir Harry Evans Global Fellowship для расследавальнікаў (дэдлайн — 18 чэрвеня)
Падавацца на стыпендыю Sir Harry Evans Global Fellowship могуць журналісты-расследавальнікі з усяго свету. Кандыдаты павінны мець досвед працы ад двух да пяці гадоў.
Стыпендыя разлічана на 9 месяцаў. Падчас стажыроўкі стыпендыят будзе рэалізоўваць праект у рэдакцыі Reuters у Лондане, Нью-Ёрку, Сіднэі ці Таронта, а таксама атрымае доступ да акадэмічных і даследчых рэсурсаў Дарэмскага універсітэта (Велікабрытанія).
Кандыдаты павінны мець ад двух да пяці гадоў прафесійнага журналісцкага вопыту, а таксама валодаць англійскай мовай.
Стыпендыят будзе атрымліваць каля 4444 фунтаў стэрлінгаў у месяц. Кампенсуюцца выдаткі на праезд і пражыванне.
Дэдлайн — 18 чэрвеня 2025 года.
Заяўкі, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, будуць дыскваліфікаваныя.
