• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя Space for Freedom для беларускіх журналістаў у выгнанні (дэдлайн — 2 лютага)

    Deutsche Welle Akademie  запрашае беларускіх медыйшчыкаў у выгнанні падаваць заяўкі на стыпендыю ў межах адукацыйнай праграмы Space for Free­dom.

    Праграма прадугледжвае стыпендыі для пішучых беларускіх журналістаў у рэлакацыі, якія працуюць ці збіраюцца працаваць над уласным праектам. Праект разумеецца максімальна шырока, гэта можа быць: публікацыя ці серыя публікацый, аб’яднаных адной тэмай, журналісцкае расследаванне і іншае.

    Хто можа падаць заяўку:

    • журналісты-фрылансеры;
    • журналісты з уласным праектам;
    • штатныя супрацоўнікі рэдакцый, якія працуюць над уласным праектам.

    Працягласць праграмы — тры месяцы (з 1 сакавіка па 31 траўня 2025 года).

    Удзел прадугледжвае:

    • суправаджэнне ментара ў працы над праектам;
    • стыпендыю ў памеры 1500 еўра ў месяц (сума ўказана да выліку падаткаў, якія залежаць ад статусу знаходжання ў краіне).

    Адной з умоў удзелу ў праграме з’яўляецца рэалізацыя праекта да заканчэння стыпендыяльнай праграмы.

    Колькасць месцаў абмежавана — сярод асоб, якія падалі заяўку, будзе праводзіцца адбор. Адзін з этапаў адбору — пітчынг праектаў.

    Дэдлайн падачы заяўкі — 2 лютага 2025 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці