• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя William Southam Journalism Fellows (дэдлайн — 31 сакавіка)

    На стыпендыяльную праграму пры ўніверсітэце Таронта могуць падавацца штатныя супрацоўнікі рэдакцый з досведам працы не менш за пяць гадоў і журналісты-фрылансеры, якія пастаянна працуюць у СМІ на працягу пяці гадоў.

    Стыпендыя William Southam Journalism Fellows (дэдлайн — 31 сакавіка)

    Фота: Daniel Joseph Pet­ty для Pexels.com

    Стыпендыяты William Southam Jour­nal­ism Fel­lows з’яўляюцца неад’емнай часткай супольнасці Massey Col­lege. З 1962 года праграма сабрала больш за 250 канадскіх і міжнародных журналістаў на акадэмічны год навучання.

    Журналістаў запрашаюць правесці год у Massey Col­lege — аспірантуры пры універсітэце Таронта. Мэтай стыпендыяльнай праграмы з’яўляецца заахвочванне ўдасканалення журналістыкі, пашырэнне кругагляду праз навучанне ва ўніверсітэце.

    Акадэмічная праграма звычайна спалучае агульную адукацыю з канцэнтрацыяй як мінімум на двух курсах. Адзін з іх павінен быць пройдзены цалкам з выкананнем усіх заданняў.

    У межах паралельнай пазакласнай праграмы стыпендыяты рэгулярна сустракаюцца на нефармальных семінарах, каб абмеркаваць сучасныя праблемы з гасцямі, запрошанымі з самых розных прафесій.

    Праграма прадугледжвае: стыпендыю ў памеры 4900 долараў у месяц на працягу васьмі месяцаў універсітэцкага года з верасня па красавік; усе ўніверсітэцкія зборы; дарожныя выдаткі да кошту авіябілету эканом-класа ў і з Таронта для стыпендыята і сям’і; дарожныя выдаткі на арганізаваныя паездкі падчас праграмы.

    Заяўкі павінны ўключаць:

    • прафесійную біяграфію,
    • актуальнае рэзюмэ,
    • заяву аб намерах з тлумачэннем, чаму вы жадаеце быць разгледжаным на стыпендыю і які курс (курсы) навучання. Што, на вашу думку, будзе найбольш спрыяць вашаму прафесійнаму развіццю, якую карысць вы атрымаеце ад міждысцыплінарнага асяроддзя ў Massey Col­lege і які ўнёсак у супольнасць Massey.
    • Тры ўзоры апошніх работ
    • Імёны двух чалавек, якія дадуць рэкамендацыйныя лісты.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці