• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыяльная праграма Collaborative Journalism Fellowship (дэдлайн — 4 сакавіка)

    Праграма ад Free Press Unlimited разлічана на тых, хто плануе развіваць трансгранічныя сумесныя праекты ў журналістыцы. Добрае веданне англійскай мовы абавязковае.

    Падаць заяўку могуць як штатныя, так і пазаштатныя журналісты з розным досведам працы. Праграма разлічана на пяць месяцаў анлайн-навучання і асабістых сустрэч. Заняткі пройдуць з красавіка па жнівень 2024 года.

    Праграма ўключае:

    • стартавую сустрэчу 23–24 траўня 2024 года ў Еўропе;

    • прасунуты курс па сумеснай журналістыцы ў ліпені 2024 ў Еўропе;

    • анлайн-навучанне (красавік — жнівень 2024 г.), сесіі будуць праходзіць кожны чацвер з 10:00 да 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе;

    • настаўніцтва — стыпендыяты будуць мець доступ да настаўнікаў з вялікім досведам у сумеснай і/або расследавальніцкай журналістыцы.

    Дэдлайн падачы заявак — 4 сакавіка 2024 года

    Удзельнікі праграмы атрымаюць практычны вопыт сумеснай распрацоўкі праектаў, а таксама кантакты і падтрымку калег-журналістаў і прафесіяналаў.

    Паспяховыя стыпендыяты змогуць падаць заяўку на трансгранічныя сумесныя гранты. Усяго будзе дзесяць грантаў на суму 10 000 еўра кожны. Праекты павінны быць рэалізаваны ў перыяд са снежня 2024 года па чэрвень 2025 года.

    Больш інфармацыі пра праграму — па спасылцы

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Па дадатковых пытаннях пішіце на пошту ciji@freepressunlimited.org

    Free Press Unlim­it­ed  міжнародная арганізацыя па абароне свабоды прэсы, якая падтрымлівае сродкі масавай інфармацыі і журналістаў па ўсім свеце. Супрацоўнічае з больш за 300 мясцовымі медыяпартнёрамі ў больш чым у 50 краінах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чем опасна синхронизация контактов в Telegram и можно ли ее отключить

    В Telegram есть функция, которая включается по умолчанию, и многие не обращают на нее внимания. Это синхронизация контактов с вашей телефонной книгой.
    02.09.2024
    Акцэнты

    Видели «звездочки» под постами в телеграм-каналах? Вот чем они могут быть опасны

    Пользователи Telegram могут оставлять «звезды» в качестве реакций в каналах. Правда, специалисты по кибербезопасности предупреждают: это может раскрыть ваши данные. «Зеркало» рассказывает, как пользоваться новой функцией и сохранить свою анонимность.
    07.10.2024
    Акцэнты

    Telegram начал показывать «аудиторию» ботов и насчитал 264 пользователя у «Голоса». Как такое возможно

    В новой версии Telegram появилась небольшая деталь — теперь у каждого бота видно количество пользователей. «Зеркало» объясняет, что это за цифры и влияет ли обновление на безопасность пользователей.
    07.08.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці