Стыпендыяльная праграма FPI па знешняй палітыцы (да 27 чэрвеня)
Жанчыны - навукоўцы, прадпрымальніцы, журналісткі ды студэнткі - ва ўзросце ад 25 год могуць падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме "Foreign Policy Interrupted".
Праграма скіравана на прасоўванне разнастайнасці меркаванняў па пытаннях вонкавае палітыкі і ўключае трэнінгі ў медыясферы і кансультатыўную дапамогу.
Кандыдаткі мусяць свабодна валодаць ангельскай мовай і прадэманстраваць прафесійную зацікаўленасць у пытаннях вонкавай палітыкі.
Праграма складаецца з 2‑х частак: 1) 6‑тыднёвы анлайн-курс; 2) нерэзідэнцкая практыка ў буйных СМІ на працягу 1–3 месяцаў.
Дэдлайн — 27 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці — па спасылцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў