Стыпендыяльная праграма ў міжнароднай Школе дадзеных (да 10 сакавіка)
Спецыялісты па працы з дадзенымі, распрацоўшчыкі і журналісты могуць падаць заяўку на ўдзел у 9-месячнай стыпендыяльнай праграме міжнароднай Школы дадзеных.
З красавіка па снежань 2016 года стыпендыяты будуць па 10 дней на месяц працаваць у мясцовых прымаючых арганізацыях міжнароднай сеткі Школы дадзеных.
Штомесячная стыпендыя складае 1 тыс. долараў ЗША.
У траўні стыпендыяты возьмуць удзел у адмыслова арганізаваным летніку (месца правядзення будзе вызначана арганізатарамі пазней), дзе змогуць абмяняцца досведам і ведамі.
Дэдлайн — 10 сакавіка 2016 года.
Падрабязнасці — тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў