Трансфармацыя канфліктаў. Праграма для журналістаў у Мінску (да 30 кастрычніка)
Студэнты і прафесійныя журналісты, а таксама спецыялісты ў галіне міжнародных стасункаў і грамадзянскай супольнасці (узрост ад 22 да 40 гадоў) з краін постсавецкай прасторы могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай праграме.
Цэнтр культурных узаемасувязяў “Каўказскі дом” арганізуе праграму Міжнароднага універсітэта па трансфармацыі канфліктаў, якая пройдзе ў Мінску з 30 лістапада па 4 снежня.
Мэта праекта – спрыяць лепшаму разуменню рэгіянальных канфліктаў і іх мірнай трансфармацыі праз правядзенне лекцый і свабодных дыскусій.
Кандыдаты павінны валодаць рускай мовай.
Арганізатары аплочваюць абраным кандыдатам ўсе выдаткі, звязаныя з праграмай, уключаючы транспарт, пражыванне і харчаванне.
Заяўкі прымаюцца да 30 кастрычніка.
Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
