Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Незалежнае спартовае медыя «Трыбуна» аб’яўляе вакансію SMM-рэдактара. Гатовыя разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.

Фота: pexels.com
Абавязкі:
- напаўненне суполак Tribuna.com у сацсетках жывымі і яркімі пастамі (Facebook, Twitter, Vkontakte, Instagram, TikTok, YouTube);
 - пошук і стварэнне забаўляльнага мэдыякантэнту;
 - стварэнне графікі, карцінак, мемов, відэа і іншых відаў кантэнту;
 - праца з кам’юніці Tribuna.com.
 
Патрабаванні:
- захапленне спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.com у прыватнасці;
 - разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Instagram, TikTok, YouTube, Twitter, Facebook, Vkontakte.
 - жаданне развівацца ў SMM;
 - уменне працаваць з простай графікай і відэа;
 - пісьменныя руская і беларуская мовы;
 - добрае пачуццё гумару;
 
Умовы:
- магчымасць грунтоўна пашырыць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
 - вялікае поле для эксперыментаў;
 - крэатыўны калектыў, новыя выдатныя задачы;
 - дыстанцыйная праца;
 - сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
 
Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар».
Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму варта звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць дадатковымі плюсамі.
У рэжымнай Беларусі Tribuna.com мае статус так званага «экстрэмісцкага фарміравання». Гэтую акалічнасць варта ўлічваць, калі вы думаеце аб супрацоўніцтве.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў