Tribuna.com шукае SMM-рэдактара
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Найбуйнешае спартыўнае медыя ў Беларусі Tribuna.сom адкрыла вакансію SMM-рэдактара.

Калаж: Tribuna.com
Задачы:
- напаўненне жывымі і яркімі пастамі груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);
- пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;
- вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
- праца з кам’юніці Tribuna.com.
Патрабаванні:
- захапленне беларускім спортам;
- веданне сэрвісаў Tribuna.сom;
- разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;
- жаданне развівацца ў SMM;
- уменне працаваць з простай графікай і відэа;
- пiсьменныя руская і беларуская мовы;
- добрае пачуццё гумару.
Умовы:
- магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
- вялікае поле для эксперыментаў;
- гнуткі графік;
- аддаленая праца;
- сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар».
Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму рэдакцыі трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць дадатковымі плюсамі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў