Tribuna.com аб’яўляе вакансію Retention-менеджар / Email-маркетолаг
Tribuna.com – гэта глабальная спартыўная медыяплатформа і футбольны супердадатак, які аб’ядноўвае фанацкія супольнасці, live-статыстыку, кантэнт і інтэрактыў у адзінай экасістэме. Выданне стварае сетку клубных дадаткаў і лакалізаваных платформ па ўсім свеце, якія дапамагаюць мільёнам фанаў заставацца бліжэй да любімых каманд.

Фота: Tembela Bohle / pexels.com
Цяпер Tribuna.com пашырае каманду і шукае Retention-менеджара / Email-маркетолага, які дапаможа будаваць моцную камунікацыю з новымі і хардкорнымі карыстальнікамі, павышаць іх уцягнутасць і стымуляваць продажы прэміум-падпісак.
Працы будзе шмат, інтэнсіўнасць – высокая, але наўзамен вы атрымаеце вялікую ступень аўтаномнасці і магчымасць тэставаць свае гіпотэзы на шматмільённую аўдыторыю па ўсім свеце і хуткі рост у кампаніі, якая робіць прадукт сусветнай якасці з Беларусі. А таксама гнуткі падыход да ацэнкі ўкладу ў развіццё кампаніі, заснаваны на выніку.
Абавязкі:
- Распрацоўка і ўкараненне поўнай стратэгіі камунікацыі з карыстальнікамі ў каналах прамога маркетынгу (email, push, SMS, чат-боты і г.д.);
- Стварэнне і каардынацыя праграм лаяльнасці, накіраваных на захаванне і вяртанне карыстальнікаў;
- Распрацоўка і запуск email-кампаній (інфармацыйных, прома, рэактывацыйных, трыгерных);
- Настройка і аптымізацыя трыгерных рассылак (welcome-серыі, reactivation, upsell, cross-sell);
- Правядзенне A/B‑тэставанняў, аналіз вынікаў і ўкараненне гіпотэз;
- Праца з базамі падпісчыкаў: сегментацыя, пабудова сцэнарыяў, утрыманне актыўнасці;
- Аналітыка (Click Rate, Open Rate, CTR, канверсія і г.д.), падрыхтоўка справаздач і аптымізацыя на аснове даных;
- Выкарыстанне Google Analytics і GTM для адзнакі эфектыўнасці кампаній і каналаў;
- Праца над дасягненнем выразных KPI: павелічэнне трафіку ў дадатку і на сайты, рост продаж прэміум-падпіскі.
Патрабаванні:
- Досвед працы ў інтэрнэт-або прамым маркетынгу ад аднаго года;
- Практыка пабудовы стратэгіі камунікацыі з нуля (email, SMS, push, чат-боты, аўтазванкі);
- Уменне пісаць якасныя тэксты для розных фарматаў (якія прадаюць, трыгерныя, кантэнтныя, рэактывацыйныя);
- Досвед працы з email-платформамі (SendPulse, eSputnik, Mailchimp ці падобныя), а таксама досвед аўтаматызацыі email-маркетынгу (настройка сегментаў, трыгераў, сцэнарыяў);
- Паспяховы досвед правядзення A/B‑тэстаў і запуску кампаній самастойна;
- Разуменне ключавых метрык: Click Rate, Open Rate, CTR, канверсія;
- Досвед работы з базамі падпісчыкаў і пабудовы іх сегментацыі;
- Упэўненае карыстанне Google Analytics, GTM;
- Арыентацыя на вынік і жаданне ўвесь час развівацца.
Умовы:
- Праца ў адной з найбуйнейшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы, якія ўключаюць працу з найбуйнейшымі глабальнымі рынкамі;
- Магчымасць рэалізаваць сябе ў маштабных retention-кампаніях для мабільных дадаткаў і вэб-праектаў;
- Вялікая свабода ў выбары інструментаў і метадаў, падтрымку з боку каманды аналітыкі і прадукта;
- Магчымасці хуткага росту прафесійнага і кар’ернага росту ўнутры кампаніі;
- Адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;
- Магчымасць індывідуальнага графіку і аддаленай працы;
- Стыльны мерч на дзень нараджэння;
- Сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Дасылайце рэзюмэ на ua.dev@tribuna.com з тэмай «Retention-менеджар/Email-маркетолаг».
