• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень-жнівень (15 верасня)

    Кацярына Дзяйкала і Беларускі Хельсінкскі Камітэт 15 верасня прэзентуюць агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень-жнівень 2025 года.

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Кацярына Дзяйкала

    Галоўны трэнд другога трыместра — дзяржаўная манапалізацыя прыватнага жыцця:

    • уводзіцца адказнасць за пэўныя праявы асабістага жыцця;
    • самавыяўленне ў спартыўнай, культурнай і адукацыйнай сферах апынулася пад дадатковым кантролем дзяржавы;
    • працягваецца манапалізацыя сярэдняй школьнай адукацыі.

    Кацярына Дзяйкала раскажа пра гэта і іншыя тэндэнцыі другога трыместра 2025 года і абмяркуе з аўдыторыяй, што адбываецца, 15 верасня (панядзелак):

    • 12:00 — Мінск, Вільня
    • 11:00 — Варшава
    • 13:00 — Тбілісі

     Працягласць мерапрыемства — 1,5 гадзіны.

    Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя

    Мерапрыемства будзе карысным для ўсіх, хто хоча разумець, як у Беларусі змяняецца дзяржаўная палітыка і што гэта азначае для правоў чалавека. Асабліва яно будзе цікавым журналістам, даследчыкам, студэнтам юрыдычных спецыяльнасцяў і ўсім неабыякавым да лёсу правоў чалавека ў краіне.

    Усе агляды трэндаў вы можаце знайсці на trends.belhelcom.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці