• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг Erasmus+ DIGy in YOUth у Рызе (дэдлайн — 5 верасня)

    Azbu­ka media запрашае на трэнінг Eras­mus+ DIGy in YOUth у Рыгу. Удзельнічаць могуць і беларусы, якія пражываюць на дадзены момант у Літве, Латвіі ці Польшчы. А таксама тыя, хто гатовы падарожнічаць з гэтых краін. Падчас мерапрыемства арганізатары абяцаюць воркшопы, дыскусіі, экспертныя сесіі па тэмах б усвядомленай дыджыталізацыі, інфармацыйнай гігіене і штучным інтэлекце.

    Трэнінг Erasmus+ DIGy in YOUth у Рызе

    Фота: з сайта azbukamedia.com

    Дыджыталізацыя — ключавы трэнд сучаснага грамадства. Згодна з актуальнымі справаздачамі мы праводзім у сетцы ад 6,5 гадзін штодня. Але ці валодаем мы належнымі навыкамі для лічбавага жыцця? Ці дастаткова мы ўважлівыя, каб карыстацца чат-ботамі? Ці хапае нам медыяпісьменнасці, каб чытаць навіны з розных крыніц? Ці ёсць патрэбныя кампетэнцыі для інтэграцыі праграм у працу, вучобу і бізнэс? Варта задацца такімі пытаннямі, бо жыццё ў лічбавым свеце — гэта не толькі магчымасці, але і адказнасць. 

    Аб чым будзе трэнінг DIGy in YOUth?

    Трэнінг прысвечаны тэме ўсвядомленай дыджыталізацыі (жыцця ў лічбавым грамадстве), а менавіта такім пытанням як:

    • засваенне карысных каворкінг‑, ШІ-праграм, фота- і відэарэдактараў, неабходных для бізнесу, вучобы, грамадскай дзейнасці,
    • свядомае выкарыстанне штучнага інтэлекту, разуменню плюсаў і мінусаў ШІ-праграм,
    • інфармацыйная гігіена, правілы адказных паводзін у сетцы,
    • медыяпісьменнасць і фактчэкінг інфармацыі.

    Арганізатары звяртаюць увагу, што трэнінг мае істотны практычны кампанент. Удзельнікам спатрэбіцца ствараць постэры і эксплэйнеры па тэме праекта.

    Калі і дзе ён пройдзе?

    Трэнінг DIGy in YOUth пройдзе 1–9 лістапада 2025 года ў горадзе Рыга (Латвія). Дакладная лакацыя, дэталі лагістыкі будуць адпраўлены адабраным удзельнікам не пазней за 15 верасня.

    31 кастрычніка і 10 лістапада з’яўляюцца днямі прыезду і ад’езду.

    Хто ладзіць трэнінг DIGy in YOUth?

    Мерапрыемства адбудзецца ў рамках еўрапейскай адукацыйнай праграмы Eras­mus+. Хост-арганізацыяй выступае моладзевая ініцыятыва з Латвіі FOR YOUth.

    Azbu­ka media з’яўляецца метадычным і інфармацыйным партнёрам мерапрыемства.

    Пры поўным наведванні ўсіх кампанентаў трэнінгу ўдзельнікі таксама атрымліваюць еўрапейскі адукацыйны сертыфікат Youth­Pass.

    Умовы ўдзелу

    • Матываванасць у тэмах трэнінгу, гатоўнасць атрымліваць і дзяліцца ведамі і ўменнямі
    • Веданне англійскай мовы на ўзроўні ад B1 
    • Узрост ад 18 да 35 год. Выключэнні магчымы для вельмі матываваных заяўнікаў

    Унёсак удзелу складае 15 еўра. Удзельнікі вызваляюцца ад унёску, калі згодны падрыхтаваць любы карысны адукацыйны прадукт — запісаць падкаст, публікацыю па медыяграматнасці або кароткі відэаролік.

    Для разгляду анкеты абавязкова падпіска на любую сацсетку Azbu­ka media.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Харчаванне, пражыванне, транспарт

    Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў у гатэлі.

    Транспартныя выдаткі аплачваюцца ў наступным памеры:

    Польшча — да 309 еўра.

    Літва — да 211 еўра.

    Латвія — транспарт не пакрываецца.

    Звярніце ўвагу, што кампенсацыя транспартных выдаткаў па правілах праграмы Eras­mus+ робіцца пасля канчатковай справаздачы аб праекце, гэта значыць праз 2–5 месяцаў.

    Арганізатары просяць выкарыстоўваць эканамічныя і экалагічныя віды транспарту (цягнік, аўтобус). Аплата авіябілетаў з Польшчы магчыма, але патрабуе дадатковага ўзгаднення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці