«Трыбуна» адкрывае вакансію рэдактара стужкі навін
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Незалежнае спартовае медыя «Трыбуна» аб’яўляе вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін.

Фота: pexels.com
Абавязкі:
- напаўненне стужкі навін;
 - напісанне ўласных навін;
 - маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
 - адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
 - адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.
 
Патрабавані:
- веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
 - пісьменная беларуская мова;
 - уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
 - увага да дэталяў;
 - самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
 - наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі-вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.
 
Умовы:
- гнуткі графік;
 - асобныя ганарары за дадатковыя віды працы;
 - сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
 - дружны калектыў, які за праўду.
 
Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Рэдактар стужкі навін».
Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, будуць дадатковымі плюсамі.
Tribuna.com працягвае працаваць, нягледзячы на блакіроўку і абвяшчэнне «экстрэмісцкім фармаваннем». Выданне застаецца найбуйнейшым спартыўным медыям у Беларусі і дастаўляе кантэнт на сайт, у дадаткі і групы ў сацыяльных сетках.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў