• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Творчы конкурс для журналістаў: 100 год БНР (да 25 сакавіка)

    Гомельская філія ГА “БАЖ” запрашае прыняць удзел у міжрэгіянальным творчым конкурсе да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

    На конкурс прымаюцца артыкулы, нарысы, фотарэпартажы, тэлесюжэты і радыёперадачы, у якіх адлюстроўваюцца падзеі, асобы, што спрычыніліся да абвяшчэння і абароны БНР, альбо нашы сучаснікі, якія  адкрылі для грамадскасці невядомыя старонкі гісторыі на гэтую тэму. Улічваваецца навізна, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

    У пяці намінацыях (артыкул, нарыс, фотарэпартаж, тэлесюжэт, радыёперадача) і будуць вызначаны лепшыя творчыя працы з уручэннем дыпломаў і прызоў.

    На конкурс прымаюцца працы, якія знайшлі месца на старонках газет альбо іншых інфармацыйных рэсурсаў.

    Апошні тэрмін падачы матэрыялаў на конкурс — 20 сакавіка 2018 года.

    У журы ўвойдуць кіраўнікі філіяў БАЖ, сябры якіх прынялі ўдзел у конкурсе.

    Праз творчы  конкурс мы далучымся да важнай справы — святкавання адметнай падзеі ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, спрычынімся да папулярызацыі гэтай важнай даты, а таксама ўмацуем міжрэгіянальныя сувязі суполак БАЖ.

    Творчыя працы з пазнакай “Конкурс — БНР” і спасылкамі на СМІ дасылайце да 20 сакавіка на электронны адрас старшыні Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца: ana­to­li­vanavich@gmail.com.

    Тэлефон: +375 29 673 88 74.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці