Тыдзень супраць катаванняў: мерапрыемствы ў 2025 годзе (з 23 па 29 чэрвеня)
З 23 па 29 чэрвеня каманда Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі сёмы раз ладзіць кампанію «Тыдзень супраць катаванняў», прымеркаваную да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня).
Катаванні ў Беларусі застаюцца сістэмным злачынствам, нягледзячы на міжнародныя забароны, увагу праваабаронцаў і тысячы задакументаваных выпадкаў. Працягваць гаварыць аб гэтым неабходна, каб дабівацца справядлівасці і не дазволіць беспакаранасці ўкараніцца.
Каманда Прававой ініцыятывы сумесна з партнёрамі падрыхтавала цыкл мерапрыемстваў анлайн і афлайн (Варшава/Вільня). Арганізатары запрашаюць далучыцца да іх, каб як мага больш людзей ведала і памятала пра тое, што ў Беларусі адбываецца сістэмны гвалт і што гэта прамое парушэнне правоў чалавека.
З праграмай тыдня можна азнаёміцца тут
