У Мінску прайшоў журналісцкі турнір памяці Юрыя Шырокага ШМАТ ФОТА
У фінале каманда сайту Tribuna.com па пенальці перамагла газету “Прессбол”, “Наша Ніва” таксама па пенальці заняла трэцяе месца.
26 траўня ў Мінску прайшоў X журналісцкі турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды БелаПАН, Сябры Шырокага, ГА «БАЖ», “Наша ніва”, “Прессбол”, Tribuna.com.
У выніку каманда Tribuna.com перамагла ў фінале газету “Прессбол” і заняла першае месца.
У каманды “Прессбола”, адпаведна, другое месца. Трэцяе месца — у каманды «Нашай Нiвы».
Лепшым нападаючым турніру названы Віталь Зыблюк (Tribuna.com), абаронцам — Юрый Турэйка “Прессбол”. Лепшым галкіперам названы Зміцер Панкавец з “Нашай Нівы”.
Нагадаем, што намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня 2008 года на 37‑м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці. Футбольныя турніры ў яго памяць праводзяцца сярод прадстаўнікоў СМІ ад 2008 года.
