Унікальны анлайн-курс «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў» (рэгістрацыя да 15 студзеня)
Запрашаем медыяменеджэраў, рэдактараў і ўсіх тых, хто хоча лепш разбірацца ў такіх важных аспектах працы медыя, як пазіцыянаванне, камунікацыі з аўдыторыяй і фандрайзінг, на два паглыбленыя вэбінары для прафесіяналаў незалежных СМІ ў рамках бясплатнага анлайн-курса «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў».
Калі:
- 16 студзеня 2025 года, 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00–20:00 па Вільні, 19:00–21:00 па Мінску, 20.00–22:00 па Тбілісі — вэбінар па пазіцыянаванні СМІ.
- 20 студзеня 2025 года, 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00–20:00 па Вільні, 19:00–21:00 па Мінску, 20.00–22:00 па Тбілісі — вэбінар па фандрайзінгу.
Падрабязней пра вэбінары
Вэбінар «Адметнасць у дзеянні: пазіцыянаванне вашага СМІ падчас крызісу»:
Прысвечаны распрацоўцы і прымяненню стратэгічных інструментаў для эфектыўнага пазіцыянавання СМІ на рынку з вялікай канкурэнцыяй, асабліва ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў.
Вы даведаецеся:
- Якія падыходы і стратэгіі дапамагаюць вылучыцца сярод канкурэнтаў.
- Як аналізаваць рынак і знаходзіць сваю ўнікальную нішу.
- Як зрабіць так, каб вашае пазіцыянаванне адлюстроўвала каштоўнасці вашай аўдыторыі.
Вэбінар «Фандрайзінг 2.0: інавацыі і партнёрства для ўстойлівасці СМІ»:
Абмяркуем ключавыя тэндэнцыі, інавацыйныя стратэгіі і важнасць сумеснай працы для прыцягнення фінансавання. Асаблівую ўвагу надамо таму, як і навошта СМІ аб’ядноўваць намаганні для дасягнення агульных мэт.
Вы даведаецеся:
- Што чуваць пра настроі, запыты і чаканні донараў у 2025 годзе.
- Як эфектыўна прэзентаваць свае праекты донарам і выбудоўваць доўгатэрміновыя адносіны.
- Як партнёрствы паміж медыямі дапамагаюць прыцягваць больш рэсурсаў і ўмацоўваць пазіцыі кожнага ўдзельніка. Мы разгледзім рэальныя прыклады паспяховага супрацоўніцтва, абмяркуем плюсы і мінусы гэтага падыходу, а таксама магчымыя рызыкі.
Трэнер: Джойс Куаові — экспертка у галіне фандрайзінгу, стратэгічных камунікацый і медыяменеджменту. Выдаўца незалежнага расійскага медыя «Черта» і фандрайзер у праваабарончым праекце «ОВД-Инфо». Мае багаты досвед супрацоўніцтва з незалежнымі медыями і праваабарончымі арганізацыямі з Расіі і Беларусі, дапамагаючы ім выбудоўваць устойлівыя стратэгіі фінансавання і камунікацыі.
Калі вы ўжо ўдзельнічалі ў трэнінгах Джойс, студзеньскія вэбінары стануць выдатнай магчымасцю паглыбіць свае веды і пагрузіцца ў новыя аспекты тэм, якія абмяркоўваюцца, з акцэнтам на практычную працу і рэальныя кейсы.
Рэгістрацыя на анлайн-курс (адразу на два вэбінары) абавязковая і адкрытая да 15.01.2025 , 18:00 па Мінску.
Далучайцеся, каб даведацца больш аб важных аспектах працы СМІ, абмяняцца вопытам з калегамі і знайсці шляхі да ўстойлівага развіцця разам .
РЭГІСТРАЦЫЯ
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку першага вэбінару.
Анлайн-курс «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў» арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.
Калі ўзніклі пытанні з нагоды курса, пішыце нам: office@baj.media.