Вакансіі ў беларускі часопіс Сойка (дэдлайн — 4 ліпеня)
Беларускі часопіс Сойка, які займаецца журналістыкай рашэнняў, запрашае да супрацы мастачак і мастакоў ды ілюстратарак і ілюстратараў.
Запрашаюць прафесіяналаў, якія гатовы працаваць у камандзе (анлайн), энергічных, ідэйный і тых, хто ўмее трымацца дэдлайнаў.
Трэба будзе рабіць карысныя гіды на самыя розныя тэмы, багата і творча аздобленыя і ілюстраваныя.
Рэдакцыя прапануе афіцыйную дамову пра супрацоўніцтва, магчымасць творчай рэалізацыі і падпрацоўкі.
Да 5 ліпеня дасылайце спасылкі на вашыя працы/партфоліа і кароткую запіску з тлумачэннем, чаму вам цікавая прапанова на sojka.editors@gmail.com з пазнакай «call for artists».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў