Вакансія ў арганізацыі «ІншыЯ» (дэдлайн — 8 ліпеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«ІншыЯ» шукаюць таргетолага ці таргеталагіню (ads-manager), якія дапамогуць зрабіць больш бачнай дзейнасць арганізацыі.
Калі вы падзяляеце скразныя каштоўнасці, палітыку супрацоўніцтва арганізацыі і маеце адпаведныя скілы і досвед, то дасылайце рэзюме на info@theothersby.org
Што прапануюць:
- Частковая (гнуткая) занятасць.
- Дыстанцыйная праца. Таксама ёсць магчымасць працаваць у офісе арганізацыі ў Вільні.
- Экалагічная камунікацыя ўнутры каманды.
- Клопат і ўвага да ментальнага здароўя каманды.
- Магчымасць уплываць на бачнасць арганізацыі і яе тэм у публічнай прасторы.
Абавязкі:
- Падрыхтоўка рэкламных кампаній (адаптацыя існуючых тэкстаў і візуалаў) для прасоўвання мерапрыемстваў і прадуктаў арганізацыі (артыкулы, пасты, падкаст і г.д.).
- Праца з наладамі рэкламы Meta і Google.
- Забеспячэнне своечасовасці запуску рэкламы.
- Запуск і суправаджэнне рэкламных кампаній.
- Аналітыка ходу рэкламных кампаній, занясенне змен.
- Аптымізацыя рэкламных бюджэтаў.
- Падвядзенне вынікаў рэкламных кампаній.
- Па неабходнасці удзел у тэматычных сазвонах каманды (па дамоўленасці з мэнэджаркай праекта і камандай).
- Аператыўная камунікацыя ў працоўных каналах Slack у абумоўлены працоўны час.
- Вядзенне аўтаматычнага ўліку працоўнага часу ў Clockify.
- Азнаямленне і выкананне ўнутраных дакументаў арганізацыі, якія рэгулююць яе працу.
Больш падрабязна пра вакансію — па спасылцы.
Як адгукнуцца на вакансію
Трэба да 8 ліпеня 2024 года (панядзелак) уключна даслаць:
- рэзюмэ (або апісанне адукацыі і досведу працы ў свабоднай форме, уключаючы досвед працы ў НДА);
- суправаджальны ліст (чаму вам хочацца працаваць на гэтай пасадзе) на пошту info@theothersby.org з тэмай ліста «Вакансія таргетолаг_іні».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў