• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык / карэктар / мадэратар каментароў

    «Наша Ніва» шукае чалавека, які будзе адначасова выконваць функцыі перакладчыка з беларускай на рускую мову, карэктара беларускай версіі і мадэратара каментароў.

    Патрабаванні:

    • філалагічная адукацыя (абавязкова);
    • выдатнае веданне беларускай і рускай моваў;
    • здольнасць хутка пераключацца з адной задачы на іншую;
    • працаздольнасць.

    Умовы:

    • афіцыйная дамова, заробак на картку;
    • поўная загрузка;
    • праца па зменах (часам у першую палову дня, часам у другую);
    • праца анлайн;
    • нельга спалучаць з працай на іншыя СМІ.

    Дзеля бяспекі рэдакцыя працуе толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі.

    Як даслаць заяўку

    Дасылайце інфармацыю пра сябе, спасылкі на свае сацыяльныя сеткі, а таксама ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць, на nivanasha@proton.me.

    Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці