Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Наша ніва» шукае журналістку ці журналіста, якая ці які хоча весці аналітычную ютуб-праграму ў пары з вядомым палітолагам. Выхад праграмы — раз на тыдзень.
Умовы:
- Журналісцкі досвед абавязковы (не абавязкова ў відэа, але ў журналістыцы). Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ.
- Маладым журналістам, студэнтам будуць вельмі радыя — пры ўмове што вы маеце талковы досвед і ўжо папрацавалі ў СМІ.
- На гэты момант дзеля бяспекі працуюць толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку.
Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць, на nivanasha@proton.me.
Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў