Вакансія: «Позірк» шукае перакладчыка аналітыкі з рускай на англійскую (дэдлайн — 20 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Выданне «Позірк» шукае ў каманду перакладчыка з рускай на англійскую. Трэба перакладаць 20–25 аналітычных артыкулаў (800‑1400 слоў кожны) у месяц, прыкладна адзін артыкул на дзень.

Фота: pexels.com
Большасць тэкстаў, якія будуць патрабаваць перакладу, пра палітыку, эканоміку ці сацыяльныя тэмы, таму трэба разбірацца і сачыць за падзеямі ў Беларусі. Неабходна будзе выканаць невялікі тэст. Канкурэнтны заробак.
Дасылайце рэзюмэ на pozirk@pozirk.online, тэма ліста Analysis English.
Дэдлайн падачы на вакансію — 20 жніўня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў