• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп «Аналіз і дэканструкцыя наратываў прапаганды» ад Паўлюка Быкоўскага (рэгістрацыя — да 4 чэрвеня)

    Запрашаем на вэбінар, падчас якога будзем выяўляць прапаганду, маніпулятыўныя тэхнікі і дэзінфармацыю ў СМІ і публічным дыскурсе, а таксама знаёміцца з метадалогіяй аналізу і дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў, якая дазваляе эфектыўна супрацьстаяць інфармацыйным атакам.

    Вэбінар пройдзе 5 чэрвеня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску і Вільні (17:00 па Варшаве, 19:00 па Тбілісі) і будзе карысны журналістам, блогерам, студэнтам медыяў і камунікацыяў, актывістам, якія маюць інфармацыйныя рэсурсы, спецыялістам у галіне PR і усім, хто хоча развіваць крытычнае мысленне.

    Чаму варта наведаць варкшоп

    • Разбярэмся ў асаблівасцях вайсковай прапаганды.
    • Папрацуем з матрыцай аналізу прапагандысцкіх наратываў, выяўленнем іх мэтаў, эмоцый, каштоўнасцяў.
    • На канкрэтных кейсах паспрабуем дэканструяваць прапагандысцкія наратывы: знайсці праблемнае ядро, аддзяліць факты ад маніпуляцый, прапанаваць альтэрнатыўную перспектыву.
    • Патрэніруемся выкарыстоўваць метад Левандоўскага для абвяржэння дэзінфармацыі.
    • Пазнаёмімся з лепшымі практыкамі публікацыі абвяржэнняў.

    Варкшоп вядзе старшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі.

    Дэдлайн падачы заявак: 4 чэрвеня, 17:00 па Мінску.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара.

    Варкшоп праходзіць у межах SMART-курса «Выкрываем правільна. Метады аналізу і дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў», арганізаванага Фондам Фрыдрыха Эберта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Видели «звездочки» под постами в телеграм-каналах? Вот чем они могут быть опасны

    Пользователи Telegram могут оставлять «звезды» в качестве реакций в каналах. Правда, специалисты по кибербезопасности предупреждают: это может раскрыть ваши данные. «Зеркало» рассказывает, как пользоваться новой функцией и сохранить свою анонимность.
    07.10.2024
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці