Вэбінар «Штучны інтэлект і правы чалавека: што трэба ведаць?» (10 верасня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Арганізацыя «Тэрыторыя правоў» ладзіць вэбінар «Штучны інтэлект і правы чалавека: што трэба ведаць?»
Штучны інтэлект усё часцей становіцца часткай нашага жыцця. Але разам з новымі магчымасцямі ён нясе і новыя рызыкі: парушэнне прыватнасці, праблемы з аўтарствам, распаўсюд дыпфэйкаў. Як у гэтай рэальнасці абараніць сябе і свае правы?
Тэмы вэбінара:
- дзе і як выкарыстоўваецца ШІ і што гэта значыць для кожнага з нас;
- як тэхналогіі ўплываюць на правы чалавека і прыватнасць;
- простыя спосабы абароны ад дыпфэйкаў і незаконнага выкарыстання вашага твару.
Спікер: Дзмітрый Лазовік — адвакат (у мінулым, у Беларусі), цяпер спецыяліст па інтэлектуальнай уласнасці.
Калі: 10 верасня 2025 года, 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску)
Дзе: анлайн.
Удзел бясплатны.
Рэгістрацыя на вебінар
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў