Відэаконкурс ААН па тэме міграцыі і разнастайнасці PLURAL+ (да 29 мая)
Альянс цывілізацый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (UNAOC) і Міжнародная арганізацыя па міграцыі (IOM) фінансуюць моладзевы відэафестываль "PLURAL+", да ўдзелу ў якім запрашаюцца аўтары фільмаў пра міграцыю, сацыяльную інтэграцыю і разнастайнасць.
Узрост удзельнікаў фестывалю — ад 9 да 25 год. На конкурс прымаюцца відэастужкі, хранаметраж якіх складае не больш за 5 хвілін. Фільмы мусяць суправаджацца субцітрамі на ангельскай мове.
Спаборніцтва паміж аўтарамі фільмаў ладзіцца ў трох узроставых катэгорыях. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз — 1 тыс. даляраў ЗША. Відэа прызёраў конкурсу будзе распаўсюджана на розных анлайн-платформах.
Дэдлайн — 29 мая 2016 года. Падрабязнасці — тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў