Да 30-годдзя БАЖ. Віленскі роварны прабег салідарнасці «Едзем за сваіх» (14 чэрвеня)
Да свайго 30-годдзя БАЖ запускае Медыяхвалю — шэраг актыўнасцяў!
Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў запрашаюць калег, прадстаўніц і прадстаўнікоў НДА, а таксама актыўных беларусак і беларусаў прыняць удзел у сяброўскім роварным прабегу салідарнасці «Едзем за сваіх».

Фота: Blue Bird для pexels.com
У 2025‑м годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў адсвяткуе сваё 30-годдзе. На жаль, нягледзячы на святочныя падзеі, амаль 40 нашых калег сёння застаюцца за кратамі ў Беларусі. Каб разам адзначыць будучы юбілей БАЖ, а таксама выказаць салідарнасць з калегамі за кратамі, 14 чэрвеня мы праедзем велапрабегам з партрэтамі нашых калег.
Калі: 14 чэрвеня (субота), 12:00;
Куды едзем: 10 кіламетраў (Вільня). Пра дакладны маршрут паведамім трошкі пазней.
Арганізатары бясплатна прадастаўляюць ровары і ахоўныя шлемы (тым, хто іх не мае).
Жадаеш прыняць удзел у прабегу — РЭГІСТРУЙСЯ ўжо цяпер!
Колькасць месцаў абмежаваная.
Да ўдзелу ў роварным прабегу запрашаюцца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Засталіся пытанні — пішы нам на office@baj.media
На ўсялякі выпадак нагадваем, што лукашэнкаўцы прызналі БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем».
