Віншуем Алену Насковіч (Юроўскую) з нараджэннем дачушкі!
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Напярэдадні 20-годдзя нашай арганізацыі БАЖная сям’я папоўнілася: у сябры ГА "БАЖ" з Лунінца Алены Насковіч (Юроўскай) нарадзілася дачушка.

На фота: Алену Юроўскую абралі «Міс БАЖынкі-2013». Падарункам быў касцюм Мальвіны.
Усе сябры Лунінецкай філіі, а разам з імі і ўсе сябры арганізацыі віншуюць маладых бацькоў і жадаюць сямейнага ладу і дабрабыту!
Дарэчы, гэта ўжо трэцяе дзіця, што нарадзілася за апошні год у лунінецкіх БАЖаўцаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў