Віншуем Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!
Віншуем аднаго з лепшых беларускіх аналітыкаў, сапраўднага майстра журналісцкай справы і сябра нашай арганізацыі Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!
Ганарымся Вамі! Вельмі жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, невычарпальнага натхнення і заўсёды толькі добрых навінаў! 🙂
Аляксандр Класкоўскі нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Новы Двор Мінскага раёна. Скончыў журфак БДУ. Працаваў у газеце “Знамя юности” (ад супрацоўніка сакратарыята да галоўнага рэдактара), адказным сакратаром “Звязды”, галоўным рэдактарам часопіса “Парус”, намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”, галоўным рэдактарам інтэрнэт-выдання “Naviny.by”. Цяпер — кіраўнік аналітычных праектаў, палітычны аглядальнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, лектар і медыятрэнер.
Дарэчы, у суботу ў Беларускай асацыяцыі журналістаў стартуе двухмесяцовы адукацыйны курс «Аналітыка ў сеціўную эпоху», асноўным трэнерам дзе будзе акурат Аляксандр Класкоўскі.
Аляксандр Класкоўскі: “…І мы ўдваіх з Віцькам начысцілі яму пысу, растаўклі нюхаўку”