Віншуем калегу: Сяргей Ваганаў святкуе 80-годдзе!
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра віншуе аднаго з ветэранаў беларускай журналістыкі, аднаго з заснавальнікаў БАЖ, творцу, пісьменніка і паэта Сяргея Ваганава з юбілеем!
Ад усёй арганізацыі жадаем Сяргею Давыдавічу моцнага здароўя, натхнення (якім спадар Сяргей дзеліцца з калегамі) і самага галоўнага: хутчэйшага вызвалення з турмы ўнучкі – журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая адбывае 2‑гадовы турэмны тэрмін за сваю працу.
Сяргей Давыдавіч, дзякуй за Ваш прыклад, прафесіяналізм і цеплыню да калегаў! З юбілеем!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў