Віншуем Міхася Скоблу з 50-годдзем!
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
23 лістапада аднаму з самых таленавітых беларускіх літаратараў, сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Міхасю Скоблу спаўняецца 50 год.
Дзякуючы Міхасю свет пабачылі фундаментальныя працы – анталогіі беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла” (2003) і сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах “Галасы з‑за небакраю» (2008). Гэта дзякуючы Міхасю Скоблу асобнымі кнігамі выйшлі з друку творы Ларысы Геніюш, Рыгора Крушыны, Уладзіміра Жылкі, Зоські Верас, Алеся Салаўя, Рыгора Барадуліна, Анатоля Сыса і іншых аўтараў.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра віншуе юбіляра і жадае яму і найдалей мець сваё фірмовае беларукае натхненне! 🙂
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў