Вэбінар «Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў» (дэдлайн — 10 снежня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае на вэбінар «Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў».

Фота: pexels.com
Удзельнікі вэбінару даведаюцца, як прынцыпы і інструменты са свету рэкламы і бізнесу могуць дапамагчы сацыяльным праектам стаць больш яркімі і эфектыўнымі.
Спікер – крэатыўны дырэктар, які перайшоў з камерцыйнай рэкламы ў сацыяльныя ініцыятывы.
Ён раскажа:
- што каштоўнага НКА могуць запазычыць у бізнэсу;
- як нараджаць ідэі і дзе іх шукаць;
- чаму мазгавыя штурмы працуюць (і як іх правільна арганізаваць);
- як будыйскія манахі ў МРТ звязаны з крэатыўнасцю.
Ты даведаешся:
- як знаходзіць натхненне і генераваць ідэі;
- як эфектыўна арганізаваць працэс распрацоўкі ідэй у камандзе;
- якія практычныя прылады дапамогуць у гэтым.
Калі: 12 снежня 2024 года, 20:00 па Мінску (працягласць 1,5 гадзіны)
Дзе: анлайн.
Дэдлайн рэгістрацыі – 10 снежня 2024 года ўключна.
Па ўсіх пытаннях можна пісаць на info@rada.fm
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў