Удзельнікі вэбінару даведаюцца, як з дапамогай n8n збіраць навіны з розных пляцовак, фільтраваць, коратка пераказваць і публікаваць іх у зручным канале — ад Telegram да e‑mail.
Тэмы:
- Карта інструментаў: n8n як канструктар аўтаматызацый. Крыніцы, сховішчы, каналы дастаўкі.
- Анлайн-дэма «з нуля» — збярэм базавую схему.
- Планаванне і надзейнасць (як падабраць частату ў залежнасці ад аб’ёму).
- Як выкарыстоўваць AI для сумарызацыі, у тым ліку бескаштоўна.
Спікер: спецыяліст па аўтаматызацыі працэсаў на падставе штучнага інтэлекту.
Для каго: рэдакцый і аўтараў, якія робяць тэматычныя дайджэсты, SMM- і PR-спецыялістаў, якія сочаць за інфаполем і канкурэнтамі, усіх, хто хоча навесці парадак у плыні спасылак і аўтаматызаваць руціну.
Што атрымаеце ў выніку:
- Разуменне, як спраектаваць свой канвеер навін
- Гатовы базавы воркфлоў, які можна пашыраць.
Калі: 17 верасня 2025 года. 17:00 — 18:00 па Варшаве, 18:00 — 19:00 па Вільнюсе, 19:00 — 20:00 па Тбілісі.
Дэдайн рэгістрацыі — 17 верасня 2025 года, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільнюсе.
У дзень вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e‑mail, пазначаны ў анкеце.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішыце на пошту community@j4t.info