Вэбінар «Выдаленне дадзеных: як надзейна пазбавіцца ад файлаў» (9 верасня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Цяпліца сацыяльных тэхналогій правядзе інтэрактыўную сустрэчу «Выдаленне дадзеных: як надзейна пазбавіцца ад файлаў». Мерапрыемства адрасавана грамадзянскім актывістам, журналістам, валанцёрам і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай бяспекі.
Калі: 9 верасня 2025 года ў 16:00 (GMT+3).
Працоўная мова — руская. Працягласць — каля 2,5 гадзін (з перапынкам).
Тэмы сустрэчы:
- Як адбываецца выдаленне файлаў на сучасных камп’ютарах з Windows і macOS.
- Як сёння аднаўляюць дадзеныя, у тым ліку «сілавікі».
- Як надзейна сціраць асобныя файлы, тэчкі і носьбіты дадзеных.
- Што такое ачыстка вольнай прасторы, калі яе лепш ужываць.
- Як пазбаўляцца ад файлаў з дапамогай шыфравання.
- Як быць з не-файлавымі дадзенымі: паведамленнямі email, чатамі ў месэнджарах, закладкамі ў браўзэрах і гэтак далей.
- Як выдаляць дадзеныя са смартфонаў на Android і iOS.
Дадатковыя пытанні можна даслаць на пошту: events@te-st.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў