Вэбінары і гранты для асвятлення тэмы жанчын у зняволенні
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Гэта бясплатная серыя з двух вэбінараў ад Pointer заклікана паглыбіць веды ўдзельнікаў аб жанчынах, якія знаходзяцца ў зняволенні і жанчынах, чые сваякі знаходзяцца ў зняволенні.

Фота: Miguel Á. Padriñán / pexels.com
Хто можа ўдзельнічаць:
Журналісты, рэдактары і медыяработнікі, якія робяць ці хочуць рабіць журналісцкія матэрыялы пра жанчын у месцах пазбаўлення волі або пра жанчын, у якіх ёсць сваякі, што адбываюць пакаранне.
Калі:
- Першы вэбінар «Жанчыны ў зняволенні» — 23 кастрычніка 2025.
- Другі вэбінар «Жанчыны, чые родныя знаходзяцца ў зняволенні» — 30 кастрычніка 2025.
Што атрымаюць удзельнікі:
- Паглыбленне разумення ўнікальных аспектаў жаночага ўняволення — фізічных, эмацыйных, фінансавых.
- Рэкамендацыі і стратэгіі этычнага асвятлення гэтых тэм.
- Магчымасць падаць заяўку на грант для рэалізацыі ўласнага журналісцкага праекта.
Памеры грантаў і ўмовы атрымання:
- Удзельнікі, якія прайдуць абодва вэбінары, будуць мець права падаць заяўку на адзін з пяці грантаў па $10,000 кожны для журналісцкіх праектаў, звязаных з тэмай.
- Гранты прызначаны для рэалізацыі праектаў у сваіх супольнасцях, якія асвятляюць уплыў уняволення жанчын або звязаныя тэмы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў